Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Малебен за Мураўёва і сьцяг над фізыкай


Back to the USSR на фізычным факультэце БДУ

Back to the USSR на фізычным факультэце БДУ

Асноўнае пра падзеі 23 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! Два дні таму ў храме менскага прыходу ў гонар Пакрову Прасьвятой Багародзіцы прайшла служба за спачын графа Міхаіла Мураўёва. «Царква моліцца за ўсіх. Таму што мы заклікаем маліцца ня толькі за тых, каго мы лічым сябрам, але і за тых, каго лічым ворагам. Царква не адмаўляе ў малітве ні Мураўёву, ні яго праціўнікам» – пракамэнтаваў сытуацыю старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзелу БПЦ. Ну што ж, чакаем праваслаўнага малебну за Кастуся Каліноўскага.

САВЕЦКІ СЬЦЯГ НАТХНЯЕ БУДУЧЫХ ФІЗЫКАЎ? Студэнты фізычнага факультэту БДУ заўважылі ў будынку факультэту савецкі сьцяг і агітацыю за добрую вучобу ў стылі камуністычнай прапаганды з нагоды 58-й гадавіны заснаваньня факультэту. Студэнт Пятро Маркелаў сказаў нам, што прасіў дэкана Віктара Анішчыка прыбраць сьцяг, але той адмовіўся. Анішчык заявіў карэспандэнту Свабоды, што на факультэце «няма разьвешаных савецкіх сьцягоў».

СУДЗЯЦЬ І АПІСВАЮЦЬ. У судзе Берасьцейскага раёну 23 лістапада распачаўся судовы працэс па справе Мікалая Бельчука зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта. Супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы спрабуюць апісаць маёмасьць бабруйскіх пэнсіянэраў Валянціны і Аляксандра Каваленкаў – актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры».

МІЛІЦЫЯ Ў МАГІЛЁВЕ ЗЛАВІЛА СКІНГЭДАЎ. Магілёўская міліцыя затрымала падазраваных у апаганьваньні памятнага знаку «Габрэям — ахвярам нацызму». Падазраваныя, паводле вэрсіі міліцыі, падтрымліваюць ультраправыя ідэі нацызму і зьяўляюцца ўдзельнікамі руху магілёўскіх скінгэдаў. Памятны знак ахвярам Галакосту аблілі чорнай фарбай 19 лістапада.

АЛЕКСІЕВІЧ У ТОП-10 У ЗША. Літаратурныя аглядальнікі амэрыканскай газэты Washington Post уключылі кнігу «Час сэканд-хэнд» нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч у дзясятку найлепшых кнігаў 2016 году.

Падпісацца праз электронную пошту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG