Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў запросіць інструктараў з ЗША для падрыхтоўкі спэцназу


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў

Улады Чачні хочуць прыцягнуць для працы ў міжнародным навучальным цэнтры падрыхтоўкі спэцназу у Гудэрмэсе, які яны ствараюць, прыватных інструктараў з ЗША. Пра гэта ў інтэрвію «Інтэрфаксу» распавёў кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў.

Паводле яго словаў, ад амэрыканскіх інструктараў ужо паступіла каля дзясятка заявак аб найме на працу. «Нельга адмаўляць таго факту, што ў ЗША ёсьць і сапраўды крутыя хлопцы з багатым досьведам удзелу ў галосных і тайных спэцапэрацыях ў Лацінскай Амэрыцы, Азіі, Афрыцы» — адзначыў Кадыраў.

Як растлумачыў кіраўнік Чачні, афіцыйныя сілавыя структуры ЗША ў Расеі «падпадаюць пад санкцыі». Акрамя таго, як сказаў Кадыраў, ён «не зусім разумее», чаму «гэтыя хлопцы могуць вучыць расейскіх байцоў».

Міжнародны навучальны цэнтар для сіл спэцыяльных апэрацый плянуецца стварыць у Гудэрмэсе да 2018 году. На плошчы 400 гектараў будуць знаходзіцца каля 40 навучальных аб’ектаў, узьлётна-пасадачная паласа, парашутны комплекс і аб’екты для адпрацоўкі стральбы і навыкаў барацьбы ў гарадзкіх умовах. Кадыраў не сказаў, зь якімі краінамі канчаткова дасягнуты дамоўленасьці па навучаньні спэцназу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG