Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэла былую сынаву клясную кіраўніцу. Яе вочы выдавалі радасныя навіны, але я не сьпяшалася з роспытамі, ведаючы пра цяжкі стан мужа пасьля інсульту. Пашкодзіўся розум — дактары не абнадзейвалі, прапанаваўшы аддаць настала ў псыхіятрычны шпіталь.

Унук у мяне расьце, ды такі хлопчык цудоўны! Сем жа гадоў дачка ніяк не магла нарадзіць і вось такое шчасьце!

Вочы яе яшчэ больш радасна зазьзялі.

Ну дзякуй Богу, падумала я, што маладое жыцьцё перакрыла боль хваробы старэйшага. А яна, крыху памаўчаўшы, дадала, што і муж ужо ачуняў.

Я яму сьпявала беларускія народныя песьні, — ціха, амаль шэптам, быццам баючыся спудзіць шчасьце, сказала яна на разьвітаньне.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG