Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Робэрт дэ Ніра, Том Хэнкс і Біл Гейтс атрымалі ў Белым доме Мэдаль Свабоды


Будынак Белага дому ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота
Будынак Белага дому ў Вашынгтоне, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія акторы Робэрт дэ Ніра, Том Хэнкс, дабрачынцы, архітэктары і спартсмэны атрымалі з рук прэзыдэнта Барака Абамы вышэйшую грамадзянскую ўзнагароду ЗША — прэзыдэнцкі Мэдаль Свабоды. Урачыстая цырымонія адбылася, паводле штогадовай традыцыі, у Белым доме.

У ліку 21 намінанта былі баскетбаліст Майкл Джордан, тэлевядоўца Элен Дыджэнэрэс, актор Робэрт Рэдфард, заснавальнікі дабрачыннага фонду Біл і Мэлінда Гейтс, архітэктары Фрэнк Геры і Мая Лін, інжынэр і распрацоўнік праграмнага забесьпячэньня касьмічнай праграмы «Apollo» Маргарэт Гамільтан. Сярод узнагароджаных прэзыдэнцкім Мэдалём Свабоды былі і музыкі Брус Спрынгстын і Даяна Рос. Пасьмяротна ўганараваная мэдалём адна зь першых кампутарных гуру Амэрыкі, контар-адмірал ВМФ ЗША Грэйс Хопэр і змагар за правы карэннага насельніцтва ЗША Элуіс Коўбэл.

Прэзыдэнцкі Мэдаль Свабоды, адна з двух вышэйшых узнагародаў ЗША для грамадзянскіх асобаў, уручаецца па рашэньні прэзыдэнта ЗША тым дзяржаўным і грамадзкім дзеячам, якія «зрабілі істотны ўнёсак у бясьпеку і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША, у падтрыманьне міру ва ўсім сьвеце, а таксама ў грамадзкае і культурнае жыцьцё ЗША і сьвету».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG