Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп сустрэўся з журналістамі «Нью-Ёрк Таймс»


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што будзе «непрадузята» ацэньваць пэрспэктывы сяброўства ЗША ў найважнейшых міжнародных пагадненьнях аб супрацьдзеяньні глябальным зьмяненьням клімату. Падчас нядаўняй перадвыбарчай кампаніі ён неаднаразова казаў, што аддаў перавагу б выйсьцю з Парыскай дамовы па клімаце. Аднак у аўторак 22 лістапада, на сустрэчы з журналістамі ў рэдакцыі газэты «Нью-Ёрк Таймс», ён заявіў, што «вельмі ўважліва вывучае» дамову па клімаце і робіць гэта «непрадузята».

Сустрэча з выдаўцом, рэдактарамі і рэпарцёрамі «Нью-Ёрк Таймс» спачатку была заплянавана, потым адменена Трампам з-за нязгоды з правіламі, усталяванымі журналістамі, а неўзабаве ўсё ж такі праведзена.

Трамп заявіў, што не жадае больш прычыняць ніякія пакуты сваёй нядаўняй суперніцы на выбарах Гілары Клінтан.

Трамп заявіў, што не жадае больш прычыняць ніякія пакуты сваёй нядаўняй суперніцы на выбарах Гілары Клінтан, таму адмаўляецца ажыцьцяўляць ранейшую пагрозу аб узбуджэньні супраць яе крымінальнай справы. Трамп раней абвінавачваў апанэнта ад дэмакратаў у няправільным выкарыстаньні асабістага сэрвэра для службовай электроннай перапіскі. На пытаньне, ці канчаткова ён адмаўляецца ад узбуджэньня крымінальнай справы супраць Клінтан, Трамп адказаў: «Гэта ня тая справа, у неабходнасьці якой я цьвёрда ўпэўнены».

Абраны прэзыдэнт, як адзначаецца на сайце The New York Times, «працягнуў аліўкавую галіну» той частцы выбаршчыкаў, якія падтрымлівалі Клінтан, і выказаў надзею, што яны ня будуць ім расчараваныя.

Трамп назваў мінулую выбарчую кампанію «18-месячным пэрыядам жорсткасьці ў літаральным сэнсе слова». Ён таксама адзначыў, што ніколі ня быў прыхільнікам сыстэмы калегіі электараў і хацеў бы аказацца абраным у выніку ўсенароднага прамога галасаваньня.

Трамп назваў мінулую выбарчую кампанію «18-месячным пэрыядам жорсткасьці ў літаральным сэнсе слова».

Трамп не пагадзіўся са сьцьвярджэньнямі журналістаў, што яго выбарчая кампанія надала «новую энэргію» крайне правым сілам. «Гэта зусім ня тыя сілы, якім я хацеў бы надаць новы імпульс», — сказаў Трамп і запэўніў, што калі гэта сапраўды так, то ён мае намер вывучыць прычыны таго, што адбылося.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG