Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адмовіўся ад намеру пачаць крымінальны перасьлед Клінтан


У ЗША абраны прэзыдэнт Дональд Трамп, вырашыў адмовіцца ад крымінальнага перасьледу нядаўняга кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан, які абяцаў пачаць пасьля сваёй інаўгурацыі. Пра гэта паведаміў мэнэджэр выбарчай каманды Трампа.

Гаворка ішла пра асабісты паштовы сэрвэр, які выкарыстала Клінтан для службовых лістоў у бытнасьць дзяржсакратаром ЗША, а таксама аб дзейнасьці фонду сямʼі Клінтан, які таксама падвяргаўся рэзкай крытыцы з боку Трампа.

Як адзначае газэта Washinton Post, рашэньне Дональда Трампа ініцыяваць або спыняць крымінальныя справы, знаходзячыся ў крэсьле кіраўніка Белага дому, можа азначаць беспрэцэдэнтныя зьмены ў палітычным і прававым пратаколе ўлады. Да цяперашняга часу ў Злучаных Штатах пачатак ці адмена крымінальнага перасьледу або праверка дакумэнтаў і выстаўленьне абвінавачваньняў – гэта прэрагатыва генэральнага пракурора і Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў.

Абраны прэзыдэнт ЗША працягвае проціборства з амэрыканскімі СМІ. У прыватнасьці, у аўторак ён адмяніў сустрэчу з журналістамі газэты The New York Times незадоўга да прызначанага часу. У яго Твітэры, на які падпісаныя каля 16 мільёнаў карыстальнікаў, ён абвінаваціў супрацоўнікаў аднаго з найбуйнейшых амэрыканскіх выданьняў у тым, што яны ўнесьлі зьмены ў парадак сустрэчы. «Гэта непрыстойна», -- напісаў Трамп і паскардзіўся, што The New York Times асьвятляе яго дзейнасьць недакладна і «у непрыстойным тоне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG