Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністэрства падаткаў і збораў паводле зьвестак на 22 лістапада накіравала каля 70 тысяч паведамленьняў пра неабходнасьць сплаціць падатак на «дармаедаў».

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-тлумачальнай працы міністэрства.

«Дармаеды» ўжо сплацілі ў бюджэт больш за 2,5 мільёна рублёў.

Грамадзяне, якія атрымалі паведамленьне, могуць падаць у падаткавую дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што яны не павінны плаціць падатак або сума налічана няправільна.

Да 15 лістапада грамадзяне, што «ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў», павінны заплаціць падатак у 20 базавых велічыняў.

Шмат беларусаў выступалі супраць падатку «на дармаедаў», уведзенага прэзыдэнцкім дэкрэтам.

У адміністрацыю прэзыдэнта перадалі 10 тысяч подпісаў супраць дэкрэту аб падатку. «Дармаедаў» могуць прыцягваць да прымусовых грамадзкіх работ ва ўмовах, блізкіх да прыгону, кажуць юрысты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG