Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі «бацюшку са свастыкай»


Канстанцін Бурыкін

Канстанцін Бурыкін

У інфармацыйным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы пацьвердзілі факт затрыманьня сьвятара з Гатава Канстанціна Бурыкіна.

Пра гэта ў інтэрвію газэце «Наша Ніва» паведаміў протаіерэй Сяргей Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ:

«Але камэнтаваць нічога пакуль не магу. Ня ведаем пакуль, ні за што яго затрымалі, ні калі дакладна. Здаецца, ці то дзень таму, ці то два. Калі атрымаем нейкую інфармацыю ад сьледчых, тады і пракамэнтуем падрабязьней».

Бурыкін быў вядомы сваёй актыўнасьцю ў нэанацыскай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», або РНЕ.

У 2014 годзе стала вядома, што ў сьвятара з тых часоў на плячы застаецца свастыка. Тады Бурыкін у інтэрвію СМІ адрокся ад сваіх былых захапленьняў.

Пры гэтым ён захоўваў кантакты з прарасейскай арганізацыяй «Румол», гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы на базе ягонага прыходу.

Беларускага грамадзянства Бурыкін ня меў, як ня меў і духоўнай адукацыі. Сьвятарскі сан ён атрымаў разам з абяцаньнем збудаваць храм у Гатаве — рабочым прыгарадзе Менску.

Ён быў таксама першым намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі паўэрліфтынгу, якой кіраваў Генадзь Калесьнік, старшыня БФСТ «Дынама».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG