Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: ракеты ў Калінінградзкай вобласьці — абарона ад «агрэсіі NATO»


Ракетныя комплексы «Іскандэр» на палігоне (архіўнае фота)

Ракетныя комплексы «Іскандэр» на палігоне (архіўнае фота)

У Крамлі назвалі разьмяшчэньне ракетных комплексаў у Калінінградзкай вобласьці мерамі для гарантаваньня бясьпекі Расеі «у сувязі з агрэсіўнай палітыкай NATO». Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў у аўторак журналістам, што Расея робіць захады, зыходзячы са сваіх сувэрэнных правоў.

NATO Пяскоў назваў «агрэсіўным блёкам».

У аўторак афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі заклікаў Расею ўстрымлівацца ад слоў і дзеяньняў, якія не адпавядаюць мэтам гарантаваньня бясьпекі і стабільнасьці ў рэгіёне.

Напярэдадні расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што аб’екты NATO, якія пагражаюць Расеі, стануць мэтамі для ракетных удараў.

У панядзелак расейскае агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што групоўка войскаў у Калінінградзкім абарончым раёне была ўзмоцненая дывізіёнам берагавога ракетнага комплексу «Бастыён». У кастрычніку Міністэрства абароны Расеі пацьвердзіла, што ў Калінінградзкую вобласьць перакінутыя апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG