Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску з кранаў можа пацячы зялёная вада. Што рабіць?


У Савецкім і Першамайскім раёнах Менску зь лістапада па красавік з кранаў можа ісьці ярка-зялёная вада. Поўны сьпіс дамоў, якія могуць з гэтым сутыкнуцца, прыводзіць Minsknews.by.

Зялёная вада з крана значыць, што недзе адбылася ўцечка цепланосьбіту — вада пазначаная адмысловым фарбавальнікам флюарэсцэінам. Тэсты зь зялёнай вадой праводзяцца ў Менску ўжо больш за 10 гадоў, таксама флюарэсцэін выкарыстоўваюць у Польшчы, Расеі, Украіне.

Флюарэсцэін (і зялёная вада зь ім) лічыцца бясьпечным для арганізму і дазволены Міністэрствам аховы здароўя. Але ўсё адно піць зялёную ваду не рэкамэндуюць.

Калі ж з крана пайшла зялёная вада ці на вуліцы зьявіліся зялёныя лужыны, менчукам варта паведамляць пра гэта па тэлефонах «Менскіх цеплавых сетак»: +375 17 218-27-52, 298-27-27, 298-27-37.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG