Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштавалі двух дэзэртыраў, якія перайшлі служыць у расейскае войска


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадстаўніца Службы бясьпекі Ўкраіны пацьвердзіла факт затрыманьня двух расейскіх вайскоўцаў у Крыме. Алена Гітлянская сказала карэспандэнту «Мэдыязоны», што арыштаваныя двое дэзэртыраў, якія перасеклі мяжу на пункце пропуску Чангар. Яны парушылі прысягу Ўкраіне і пайшлі служыць уладам Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Крыму, сказала Гітлянская. Яна дадала, што супраць дваіх арыштаваных узбуджаная крымінальная справа, як і супраць астатніх дэзэртыраў, якія здрадзілі радзіме.

Раней ўвечары 21 лістапада мінабароны Расеі паведаміла, што супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны «незаконна затрымалі» ў Крыме дваіх расейскіх вайскоўцаў і вывезьлі іх на тэрыторыю Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны.

Паводле паведамленьня ведамства, гэта адбылося 20 лістапада каля 13 гадзінаў па менскім часе. Затрыманыя былі «прапаршчык Адзінцоў Максім Яўгенавіч і малодшы сяржант кантрактнай службы Баранаў Аляксандар Вячаслававіч». Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».

У паведамленьні агенцтва адзначалася, што «ўкраінскімі спэцслужбамі робяцца спробы сфабрыкаваць супраць Баранава і Адзінцова крымінальны перасьлед за нібыта ўчыненыя злачынствы супраць Украіны. Не выключаецца, што для атрыманьня „патрэбных“ прызнальных паказаньняў на расейскіх вайскоўцаў будзе аказаны псыхалягічны і фізычны ціск», — гаварылася ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG