Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будуць судзіць працаўнікоў БелАЗу ды іхных саўдзельнікаў.

Працэс пачнецца ў гарадзкім судзе Жодзіна 23 лістапада, паведамляе БелТА. Усяго на судовай лаве апынуцца 9 падсудных. Зь іх 5 — працаўнікі прадпрыемства (кантралёры КПП, майстар цэха, сьлесар-сантэхнік), якія, паводле сьледзтва, выносілі з завода запчасткі і забясьпечвалі гэтыя злачынныя дзеяньні, а таксама чацьвёра — саўдзельнікі крадзяжоў за межамі прадпрыемства.

Усяго, паводле сьледзтва, зь верасьня 2014 па кастрычнік 2015 году абвінавачаныя скралі зь БелАЗу запчастак для кар’ернай аўтатэхнікі амаль на 70 тысяч даляраў.

Падазроным у злачынстве пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG