Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ў Маскве сустрэнецца з Пуціным і павіншуе патрыярха Кірыла


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Рабочая паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Расею адбудзецца 22 лістапада.

У праграме візыту — перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, «абмеркаваньне актуальных тэмаў беларуска-расейскіх дачыненьняў, у тым ліку палітычнага ўзаемадзеяньня, разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, а таксама сытуацыі ў рэгіёне і сьвеце», — паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін у Храме Хрыста Збавіцеля павіншуюць патрыярха Маскоўскага Кірыла, які напярэдадні адзначыў сваё 70-годзьдзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG