Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Юрась Карманаў і «Мілкавіта» зноў сустрэнуцца ў судзе. Цяпер у эканамічным


Юрась Карманаў (у цэнтры) на папярэднім паседжаньні суду

Юрась Карманаў (у цэнтры) на папярэднім паседжаньні суду

22 лістапада ў эканамічным судзе Менску пачнецца разгляд пазову адкрытага акцыянэрнага таварыства «Мілкавіта» да журналіста Юрася Карманава.

«Мілкавіта» лічыць, што артыкул журналіста «нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі кампаніі», і патрабуе абвергнуць зьвесткі пра радыеактыўнае малако на сайце ap.org і на шэрагу іншых сайтаў.

У красавіку 2016 году журналіст правёў расьсьледаваньне пра актыўнае выкарыстаньне забруджаных радыяцыяй зямель у сельскай гаспадарцы. Ён купіў у фэрмэра з Хойніцкага раёну Мікалая Чубянка малако, якое праверыў на наяўнасьць стронцыю. Аналіз малака ў лябараторыі Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі паказаў, што дапушчальныя нормы колькасьці радыеактыўнага стронцыю перавышаныя ў 10 разоў.

Артыкул Юрася Карманава быў апублікаваны на сайце АР, яго перадрукавалі многія сайты. «Мілкавіта» падала ў суд на журналіста, і паўтара месяцы таму ў Маскоўскім судзе Менску было прызначанае судовае паседжаньне. Але фактычна працэс так і не пачаўся — суд задаволіў хадайніцтва абароны і пастанавіў перадаць пазоў «Мілкавіты» да Юрася Карманава ў эканамічны суд гораду Менску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Тацяна Сапега.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG