Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі сем чалавек, якія плянавалі тэракт


Міністар унутраных спраў Францыі Бэрнар Казьнеў

Міністар унутраных спраў Францыі Бэрнар Казьнеў

Француская паліцыя раскрыла тэрарыстычную групоўку, якая плянавала шэраг нападаў. Як паведаміў міністар унутраных спраў Францыі Бэрнар Казьнеў, у Страсбуры і Марсэлі арыштавана сем чалавек.

На працягу выходных адбыліся затрыманьні падазраваных — францускага, мараканскага і аўганскага паходжаньня, паведаміў міністар. Паводле яго слоў на францускім тэлебачаньні, гэта дазволіла прадухіліць даўно заплянаваны тэракт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG