Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме арыштавалі яшчэ двух «украінскіх дывэрсантаў»


Затрыманьне Дзьмітрыя Штыблікава, якога вінавацяць у падрыхтоўцы дывэрсіі.
Затрыманьне Дзьмітрыя Штыблікава, якога вінавацяць у падрыхтоўцы дывэрсіі.

У анэксаваным Расеяй Крыме яшчэ два чалавекі арыштаваныя паводле абвінавачваньня ў падрыхтоўцы дывэрсіяў, паведамляе расейскае агенцтва «Новости». Паводле дадзеных агенцтва, гаворка ідзе пра Аляксандра Стогнія, які нібыта зьяўляецца палкоўнікам галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Ўкраіны, а таксама пра ўкраінскага афіцэра Глеба Шаблія.

Абодвух узялі пад варту на мінулым тыдні, але вядома пра гэта стала толькі ў панядзелак. Агенцтва «Новости» са спасылкай на сьледзтва паведамляе, што Стогній і Шаблій зьвязаны з трыма ўкраінцамі, затрыманымі раней.

10 лістапада Фэдэральная служба бясьпекі Расеі (ФСБ) заявіла аб затрыманьні групы «ўкраінскіх дывэрсантаў» у Севастопалі. Паводле рашэньня суду, іх арыштавалі на два месяцы. Паведамлялася, што затрыманыя — жыхары Крыму, экспэрты закрытага ў 2014 годзе Цэнтра садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос» Дзьмітрый Штыблікаў і Аляксей Бесарабаў, а таксама капітан 2-га рангу запасу, у мінулым капітан карабля радыёэлектроннай выведкі Ўладзімір Дудка.

Афіцыйны Кіеў назваў гэтае паведамленьне чарговай правакацыяй ФСБ Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG