Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ назваў Расею «вялікай краінай» падчас сваёй першай сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Лідэры дзьвюх краінаў правялі перамовы 19 лістапада ў кулюарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Ліме, Перу.

Дутэртэ раскрытыкаваў заходнюю, як ён выказаўся, «дзедаўшчыну» і «крывадушнасьць» і сказаў, што саюзам са Злучанымі Штатамі нельга давяраць.

Пуцін павіншаваў Дутэртэ зь перамогай на выбарах, якія адбыліся ў траўні, і адзначыў, што філіпінскі лідэр ужо зрабіў многае для ўмацаваньня даверу паміж Расеяй і Філіпінамі.

Апошнім часам Дутэртэ неаднаразова рабіў зьдзеклівыя выказваньні на адрас прэзыдэнта Барака Абамы і Злучаных Штатаў, даўняга саюзьніка Філіпін. Перад ад’ездам у Перу ён заявіў, што, калі Расея і Кітай вырашаць стварыць «новы парадак» у сьвеце, ён будзе першым, хто далучыцца да яго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG