Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СМІ: Мэркель пацьвердзіла рашэньне балятавацца на пасаду канцлера


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра гатоўнасьць балятавацца на чацьвёрты тэрмін.

Як паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на свае крыніцы, пра гэта яна заявіла ў нядзелю на закрытым пасяджэньні прэзыдыюму партыі «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз» у Бэрліне. Паведамляецца, што аб намеры чацьвёрты раз змагацца за пасаду кіраўніка ўраду Мэркель афіцыйна абвесьціць у нядзелю ўвечары.

Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца ў верасьні 2017 году. Нядаўнія апытаньні паказваюць, што цяпер больш за палову немцаў падтрымліваюць абраньне 62-гадовай Мэркель канцлерам на чацьвёрты тэрмін. Упершыню яна заняла гэтую пасаду ў 2005 годзе.

У 2016 годзе ўрад Мэркель неаднаразова крытыкавалі за так званую «палітыку адчыненых дзьвярэй», з прычыны якой краіна прыняла больш за мільён уцекачоў з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Нягледзячы на падзеньне рэйтынгу, канцлер адмовілася мяняць міграцыйную палітыку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG