Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арышты, напады і перасьледы — найноўшая гісторыя палітычнай карыкатуры


Добрая карыкатура — гэта заўсёды канфлікт. З грамадзтвам, культурай, уладай ці рэлігіяй. Здараецца, што адной працай мастаку ўдаецца сказаць больш, чым дзясяткам аналітыкаў або гасьцям ток-шоў.

Нядзіўна, што нярэдка менавіта карыкатуры і іх аўтары аказваюцца ў
цэнтры гучных скандалаў.

Карыкатура vs рэлігія


2006 год. Дацкае выданьне Юландс-Постэн апублікавала сэрыю карыкатураў на ісламскі экстрэмізм з выявай прарока Мухамеда. Працы перадрукавалі газэты ў шасьці дзясятках краінаў сьвету. Гэта выклікала хвалю пратэстаў па ўсім сьвеце. Велізарныя натоўпы выйшлі на вуліцы.

Любыя выявы прарока абразьлівыя для вернікаў, але ў многіх
заходніх краінах свабода самавыяўленьня ня менш сьвяшчэнная.


2015-ы. Тэрарысты атакавалі рэдакцыю сатырычнага часопісу Шарлі Эбдо ў Парыжы.

Часопіс вядомы публікацыяй шэрагу карыкатур пра іслам і прарока Мухамеда. Двое ісламістаў забілі 12 чалавек у офісе выданьня.

Экстрэмісты заявілі, што гэта была помста за карыкатуры.

Карыкатура vs улада


Мастакоў «Шарлі Эбдо» падтрымалі многія калегі. У тым ліку — з
турэцкай газэты Cumhuriyet ( «Рэспубліка»). Яны перадрукавалі некалькі
францускіх карыкатураў, і гэта не засталося незаўважаным. Двух рэдактараў прысудзілі да двух гадоў зьняволеньня.

На самай справе, карыкатуры ў гэтым выпадку — не галоўная прычына. Выданьне — незалежнае, увесь час крытыкуе ўлады, у тым ліку, і ўласнымі карыкатурамі. І рэгулярна адказвае за іх у судзе.

Апошняя хваля арыштаў у Cumhuriyet закранула і кіраўніцтва. Сярод арыштаваных: галоўны рэдактар выданьня, вядомы ў краіне
карыкатурыст і апазыцыйны калумніст. Карыкатурысты з розных краінаў падтрымалі калегаў.


Свабода або ўсёдазволенасьць


Напад на «Шарлі Эбдо», а потым і масавыя арышты ў Турэччыне распачалі спрэчку. Дзе мяжа дазволенага для карыкатурыста? Ці можа мастак дзеля большай вастрыні абражаць рэлігію і прадстаўнікоў улады?


«Нельга правакаваць, нельга абражаць веру іншых людзей. Нельга
зьдзекавацца зь веры іншых людзей».

«Справа ня ў тым, што нам падабаюцца гэтыя малюнкі. Мы супраць забаронаў. Мы павінны падтрымліваць тых, каму пагражаюць, тых, хто творыць, хто крытыкуе, хто спрачаецца» (DW, Нямеччына).

Погляд на свабоду карыкатуры ў расейскіх СМІ: няхай мастакі малююць, няхай нават крытыкуюць. Але не ўрад ці царкву, а бытавыя праблемы або бягучых ворагаў дзяржавы.


А нападкі на ўладу ў Расеі цалкам здольныя прывесьці і за краты. Нягледзячы на рызыкі прафэсіі, вядомых карыкатурыстаў менш не
становіцца. А іх мастацтва застаецца запатрабаваным.


У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» некалькі гадоў таму выйшаў альбом з малюнкамі праекту (НЕ :) вясёлыя карцінкі. Кожны будні дзень цягам пяці гадоў на сайце svaboda.org публікаваліся сатырычныя малюнкі мастака ДэЛёз, у якіх паказвалася беларуская (і ня толькі) рэальнасьць без касмэтыкі і бяз пафасу.

У альбоме, які сабраў найлепшыя карцінкі, таямнічы мастак сустракаецца з загадкавым паэтам ДаСьлёз, і разам яны запрашаюць у камічную опэру жыцьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG