Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зноў аблілі фарбай памятны знак забітым у вайну габрэям


Цяпер помнік аглядае міліцыя. Гэта ўжо ня першы такі выпадак вандалізму — гэты ж знак аблівалі фарбай у 2012 годзе.

Памятны знак з высечанымі на ім далонямі магілёўскія габрэі ўсталявалі на вуліцы Лазарэнкі ў 2008 годзе. На яго месцы ў жніўні 1941 году нацысты зьбіраліся зрабіць уваход у гета, але ў кастрычніку яны забілі зьняволеных габрэяў. Зь дзесяці тысяч ацалелі адзінкі.

Сродкі на памятны знак габрэі зьбіралі талакой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG