Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы: Ахвярамі удараў па Алепа сталі 20 мірных жыхароў


Дзеці ў шпіталі ў Алепа 18 лістапада.
Дзеці ў шпіталі ў Алепа 18 лістапада.

Паўстанцы, якія кантралююць усходнюю частку гораду Алепа на поўначы Сырыі, заявілі аб гібелі 20 мірных жыхароў у выніку удараў урадавых сіл.

Злучаныя Штаты рэзка асудзілі ўдары сырыйскіх урадавых сіл і расейскіх войскаў па Алепа. У заяве Белага дому бамбаваньні жылых кварталаў і грамадзянскіх аб’ектаў гораду названыя «жудаснымі».

Ведамства ААН у гуманітарных пытаньнях паведамляе, што 275 тысяч жыхароў абложаных раёнаў Алепа знаходзяцца на мяжы гуманітарнага крызісу.

У пятніцу паўстанцы заявілі, што на ўсходзе Алепа ў выніку бамбаваньняў за апошнія 4 дні разбураныя ўсе чатыры бальніцы. Войскі рэжыму Башара Асада і Расеі наносяць ўдары па Алепа, выкарыстоўваючы ўсе віды ўзбраеньняў, у выніку «грамадзянскае насельніцтва, уключаючы жанчын, дзяцей і старых», пазбаўлена мэдычнай дапамогі, гаворыцца ў заяве паўстанцкіх уладаў. У апублікаваным у пятніцу дакумэнце ўтрымліваецца заклік да міжнароднай супольнасьці умяшацца і «пакласьці канец ваенным злачынствам у Алепа».

Пасьля некалькіх тыдняў захаваньня «гуманітарнага замірэньня» 15 лістапада Расея аднавіла авіяналёты на Алепа. Пры гэтым Мінабароны РФ сцвярджае, што авіяцыя ня бамбуе грамадзянскія аб’екты ў Сырыі. Дамаск, у сваю чаргу, заяўляе, што ўдары наносяцца па пазыцыях «тэрарыстаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG