Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцкім раёне загінулі двое рабочых, бо абвалілася сьцяна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

19 лістапада ў Васілевічах Рэчыцкага раёну на Гомельшчыне загінулі двое мужчын пры абрушэньні сьцяны будынка.

Як паведамілі агенцтву БелаПАН у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, супрацоўнікі філіялу «Гомельэнергабуд» у складзе брыгады з шасьці чалавек працавалі ў Васілевічах на вуліцы Сьвярдлова, умацоўваючы падмурак будынка.

Абрынулася бакавая цагляная сьцяна, пад абломкамі апынуліся два чалавекі, іх выратаваць не ўдалося. Загінулыя — жыхары Мазыра 1958 і 1967 года нараджэньня.

Праводзіцца праверка, на месцы трагедыі працуе сьледча-апэратыўная група.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG