Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юбілей Міхася Зарэцкага: Шклоў не ўвекавечыў імя літаратара.


Міхась Зарэцкі

Міхась Зарэцкі

Шклоўцы адзначылі 115 угодкі нараджэньня літаратара Міхася Касянкова наведваньнем яго роднага Зарэчча.

У гэтым паселішчы творца правёў дзяцінства і ўпадабаўшы яго абраў псэўданім — Зарэцкі. У беларускай літаратуры пісьменьнік больш вядомы пад гэтым імем. Забілі пісьменьніка ў часы сталінскіх рэпрэсіяў у 1937 годзе.

Ініцыятар вандроўкі ў Зарэчча краязнаўца Аляксандар Грудзіна адзначае, што для Шклова постаць Міхася Зарэцкага знакавая. Тут, кажа ён, Касянкоў адчуў у сябе здольнасьць пісаць для людзей і псэўданім абраў з назвай шклоўскага прадмесьця.

«Ён адзін з тых беларускіх пісьменьнікаў, які загінуў у 1937 годзе, калі адбываліся жудасныя рэпрэсіі. У Шклове пра Зарэцкага мала хто ведае. У мясцовай тапаніміцы нідзе ня згадваецца яго імя. Вуліц названых у яго гонар няма. Было б няблага назваць яго імем бібліятэку ў Зарэччы», — казаў Аляксандар Грудзіна каля пляцоўкі, на якой стаяла праваслаўная царква Сьвятой Тройцы.

Зарачанскае царковішча. Камяні, кажуць мясцовыя жыхары, са сьвятыні.

Зарачанскае царковішча. Камяні, кажуць мясцовыя жыхары, са сьвятыні.

Сьвятое месца.

Сьвятое месца.

На тройцу, дадаў краязнаўца, у Зарэччы ладзіліся раней кірмашы. Жыла ў паселішчы немалая габрэйская грамада. У вайны фашысты габрэяў пастралялі. Пра габрэйскае мінулае вёскі цяпер нагадваюць арыгінальнай пабудовы хаты.

Да сёлетніх угодкаў Міхася Зарэцкага ТБМ зьвярнулася ў райвыканкам з прапановаю назваць адну з вуліц райцэнтру і бібліятэку імем літаратара. Мінуў аднак тыдзень, але адказу на ініцыятыву актывістаў чыноўнікі не далі.

Аляксандар Грудзіна (зьлева) і Рыгор Кастусёў.

Аляксандар Грудзіна (зьлева) і Рыгор Кастусёў.

У 2013 годзе, калі да райцэнтру далучылі вёску Зарэчча, мясцовыя ТБМаўцы прапаноўвалі чыноўнікам назваць адну з вуліц у паселішчы імем Зарэцкага. Гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі. Без увагі засталася прапанова рупліўцаў беларушчыны яшчэ раней адзначыць стогадовы юбілей пісьменьніка.

«Было б добра ўсталяваць на месцы, дзе стаяла царква, памятны знак з надпісам пра сьвятыню і згадку, што ў ёй служыў псаломшчыкам бацька будучага пісьменьніка, — працягваў краязнаўца. — Бацька Касянкова быў адукаваным чалавекам і моцна паўплываў на сына, які абраў шлях беларускага пісьменьніцтва».

Шклоўцы на царковішчы згадваюць Зарэцкага

Шклоўцы на царковішчы згадваюць Зарэцкага

На месцы, дзе была царква, цяпер стаянка тэхнікі. Адна з жыхарак Зарэчча прыгадала, як яе тата фарбаваў купалы сьвятыні. Паводле жанчыны старажылы дагэтуль называюць цьвінтаром зарачанскае царковішча. Побач з царквой былі пахаваныя сьвятары. Калі сьвятыню зьнішчылі, прыцаркоўныя могілкі не краналі. Ад іх не засталося ні знаку.

Царкву пабурылі ў 1960-х гадах. Бярвеньне скарысталі на сельскагаспадарчыя аб’екты. Што засталося расьцягнулі мясцовыя жыхары.

Напамін пра габрэйскае мінулае. Кажуць: гэты дом застаўся ад габрэяў.

Напамін пра габрэйскае мінулае. Кажуць: гэты дом застаўся ад габрэяў.

У бібліятэку на Зарэччы патрапіць не ўдалося. Яна была зачыненай. Вуліца, на якой месьціцца чытальня, называецца Кляновай.

Імя Зарэцкага бібліятэцы не надалі. Філіялам быць зручней.

Імя Зарэцкага бібліятэцы не надалі. Філіялам быць зручней.

Будынак, у якім месьціцца бібліятэка.

Будынак, у якім месьціцца бібліятэка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG