Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Занадта свабодны чалавек» — у Расеі пакажуць фільм пра тое, як Нямцоў ня стаў пераемнікам Ельцына


Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў

У сьнежні 2016 году падчас расейскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Артдокфест» пакажуць новы фільм пра Барыса Нямцова «Занадта свабодны чалавек», зьняты Верай Крычаўскай і Міхаілам Фішманам.

Прэзыдэнт фэстывалю Віталь Манскі лічыць, што кінастужка, у якой распавядаецца гісторыя Расеі апошніх 20 гадоў праз лёс забітага палітыка, стане «вельмі важнай асабістай гісторыяй» для шмат каго ў Расеі.

«Новы фільм, прэмʼера якога адбудзецца на „Артдокфест“ у гэтым годзе, — унікальная зьява. Гэта не біяграфічны фільм пра Нямцова, а рэдкі жанр умоўнай гісторыі ў дакумэнтальным кіно. Гэта значыць, нам прапаноўваюць разгледзець гісторыю таго, як Нямцоў ня стаў пераемнікам. Мала таго, што сама гісторыя глядзіцца як абсалютны дэтэктыў і трылер, дык яшчэ і гэта пастаяннае адчуваньне — што ўсё магло быць па-іншаму, таму што мы бачым, што Нямцоў ня стаў пераемнікам з-за цэлага шэрагу фатальных зьбегаў акалічнасьцяў, і яны тут падрабязна паказаныя», — сказаў прэзыдэнт фэстывалю Віталь Манскі ў інтэрвію «Медузе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG