Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Леаніда Маракова пусьцілі сьвятара


Леанід Маракоў
Леанід Маракоў

Пісьменьнік і гісторык-дасьледнік Леанід Маракоў працягвае знаходзіцца ў аддзяленьні рэанімацыі і анэстэзіі 11-га шпіталя.

Яго сын Зьміцер прыехаў з Польшчы і наведаў бацьку. Таксама загадчык аддзяленьня дазволіў сьвятару сабораваць хворага.

«Сёньня два разы былі ў рэанімацыі. Раніцай і пасьля 18. Гаварылі з загадчыкам аддзяленьня. Дазволіў сьвятара, а дзецям Зьмітру і Дыяне — наведваньне бацькі. Паказалі нам праз акенца палату, у якой Леанід Маракоў. Бачыў нас, пазнаў..., памахаў рукой, слабы... Умовы ў палаце добрыя. Увечары сьвятар сабораваў, прычасьціў. Леанід разумеў, уважліва глядзеў, слухаў, і ўсьміхнуўся. Сын бачыў бацьку. Цяжка да бясконцасьці. Цяжка. Прашу не камэнтаваць. Дзякуй усім, хто хвалюецца, перажывае, дапамагае. Дзякуй тым, хто заўсёды побач. Будзем маліцца», — напісала Наталя Саматыя на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Яна клапоціцца пра Леаніда Маракова з таго часу, як стала вядома пра яго хваробу.

9 лістапада Леаніда Маракова, у якога пухліна галаўнога мозгу, з госьпісу перавялі ў аддзяленьне рэанімацыі і анэстэзіі 11-га шпіталя.

Сьвятлана Алексіевіч 7 лістапада перадала на лячэньне Леаніда Маракова тысячу даляраў, але сродкі спатрэбяцца яшчэ. Дапамагчы Леаніду Маракову можна, пералічыўшы сродкі на рахунак № 5351 0410 8976 2734 у МТБанку (картка дзейнічае да 02.19).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG