Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Я мог бы памілаваць Сноўдэна, калі б ён паўстаў перад судом ЗША»


Эдвард Сноўдэн у Маскве, архіўнае фота

Эдвард Сноўдэн у Маскве, архіўнае фота

ЗША Барак Абама заявіў, што мог бы памілаваць былога супрацоўніка Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдварда Сноўдэна, калі б той вырашыў паўстаць перад амэрыканскім судом.

У інтэрвію нямецкаму часопісу Spiegel і тэлеканалу ARD Абама прызнаў, што лічыць «шмат у чым абгрунтаванай» занепакоенасьць Сноўдэна з нагоды сакрэтнай праграмы, дэталі якой ён абнародаваў. Аднак, на думку Абамы, таемнае сачэньне часам неабходнае для гарантаваньня бясьпекі амэрыканскіх грамадзян, але зь іншага боку падобныя дзеяньні дзяржавы ўсё ж павінны кантралявацца, каб пазьбегнуць «перагінаў».

Эдвард Сноудэн у розныя гады супрацоўнічаў як з ЦРУ, так і з Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі ЗША. У 2013 годзе ён перадаў журналістам сакрэтныя дакумэнты, якія ўтрымлівалі зьвесткі пра праслухоўваньні спэцслужбамі тэлефонных званкоў шараговых грамадзян. Гэтыя выкрыцьці прывялі да ўскладненьня адносінаў ЗША з эўрапейскімі партнэрамі, у тым ліку зь Нямеччынай. Сноўдэн зьбег ад правасудзьдзя — спачатку ў Ганконг, а затым у Расею, дзе атрымаў прытулак і жыве да гэтага часу.

Улады ЗША абвінавачваюць Сноўдэна ў крадзяжы дзяржаўнай маёмасьці, незаконным выкарыстаньні інфармацыі, якая адносіцца да сакрэтнай, а таксама ў наўмысным абнародаваньні зьвестак, якія адносяцца да дзяржаўнай таямніцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG