Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бобу Дылану ўручаць Нобэлеўскую прэмію на канцэрце ў Стакгольме


Боб Дылан
Боб Дылан

Гэта адбудзецца ў наступным годзе.

Як паведамляе USA Today, такое рашэньне прыняла Швэдзкая каралеўская акадэмія. Яе прадстаўнікі заявілі, што канцэрт у сталіцы Швэцыі будзе «цудоўнай магчымасьцю прадставіць Нобэлеўскую лекцыю», яна зьяўляецца абавязковай умовай уручэньня прэміі.

Зь лекцыяй ляўрэат павінен выступіць на працягу паўгода, пачынаючы з даты цырымоніі ўручэньня прэміі.

Аднак правілы Нобэлеўскага фонду для ляўрэатаў — гнуткія, адзначае USA Today. Такім чынам, Дылан можа прадставіць сваю лекцыю «як у пісьмовым выглядзе, так і ў спантанным выступленьні альбо ў фільме», а таксама ў любым іншым фармаце на яго выбар, адзначае выданьне са спасылкай на камэнтар пастаяннага сакратара Швэдзкай акадэміі Сары Дэніюс Швэдзкаму грамадзкаму радыё.

Боб Дылан адмовіўся ехаць на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі. Швэдзкая акадэмія, якая прысуджае прэмію, паведаміла, што атрымала «асабісты ліст», дзе тлумачыцца, што Дылан ня зможа прыехаць на цырымонію 10 сьнежня «праз папярэднія абавязаньні». Паведамляецца, што ў лісьце 75-гадовы Дылан кажа пра «вялікі гонар» у сувязі з узнагародай і выказвае шкадаваньне, што ня здолее атрымаць яе асабіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG