Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і краіны ЭЗ падоўжаць санкцыі супраць Расеі


Сустрэча Барака Абамы і лідэраў вядучых краін Эўропы, Бэрлін, 18 лістапада 2016 году
Сустрэча Барака Абамы і лідэраў вядучых краін Эўропы, Бэрлін, 18 лістапада 2016 году

На сустрэчы ў Бэрліне, якая адбылася ў пятніцу, лідэры ЗША, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Гішпаніі пагадзіліся таксама зь неабходнасьцю ўмацоўваць саюз НАТО і разьвіваць трансатлянтычная супрацоўніцтва — перш за ўсё ў мэтах стабілізацыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, садзейнічаньня палітычнаму вырашэньню ўзброеных канфліктаў у Сырыі і на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Белы дом.

Барак Абама завяршае апошнюю ў яго карʼеры прэзыдэнта паездку па Эўропе і імкнецца запэўніць эўрапейскіх партнэраў у тым, што будучы кіраўнік дзяржавы Дональд Трамп будзе выконваць усе саюзьніцкія абавязацельствы Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG