Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20% хатніх гаспадарак у Беларусі цягам году давалі хабары


Арганізацыя «Transparency International» апытала амаль 60 000 рэспандэнтаў у 42 краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі аб досьведзе сутыкненьня з карупцыяй.

У Беларусі цягам году хабары давалі 20% хатніх гаспадарак. Сярод нашых суседзяў найлепшы паказьнік у Польшчы.. Там толькі 7% хатніх гаспадарак сутыкаліся з карупцыяй. У Латвіі 15%, Літве — 24%, Расеі — 34%, ва Ўкраіне — 38%.

Адной з трох галоўных праблем у краіне карупцыю назвалі толькі 14% беларусаў. Па гэтым паказьніку Беларусь абагнала амаль усе багатыя краіны сьвету і заняла пятае месца. Сярод постсавецкіх дзяржаў яе абагнала толькі Грузія, дзе ўсяго12% назвалі карупцыю адной з трох галоўных праблем у краіне.

Кепска барацьбу ўраду з карупцыяй ацаніла 45% апытаных хатніх гаспадарак у Беларусі.

Transparency International — глябальная арганізацыя грамадзянскай супольнасьці, якая вядзе барацьбу з карупцыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG