Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суцяшэньне


Чарлз Бартан Барбэр, «Адмысловы заступнік» (1893).
Чарлз Бартан Барбэр, «Адмысловы заступнік» (1893).

Плача дачка... Так плача, што ў самога падкочвае камяк да горла.

«Маленькая мая, ну што ты, ну ня плач. Мой ты маленькі чалавечак»...

Гляджу на яе вялікія, мокрыя ад сьлёз вочы, гавару нешта... Суцяшаецца, прыслухоўваецца да маіх словаў. Я гладжу яе па галаве, адчуваю, як яна мяне абдымае.

Праз пяць хвілін дачка ўжо бегае па дзіцячай пляцоўцы, лепіць кулічыкі зь пяску, жыве ў сваім Дзіцячым сьвеце.

А ў мяне не праходзіць той камяк у горле. Пры адной толькі думцы, што гэтыя сьлёзы далёка не апошнія.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG