Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 6-гадовага перапынку аднаўляе сваю працу Менскі форум


Ілюстрацыйнае фота. Падчас мінулага Менскага форуму, 4 лістапада 2009 году

Ілюстрацыйнае фота. Падчас мінулага Менскага форуму, 4 лістапада 2009 году

Упершыню пасьля шасьцігадовага перапынку палітыкі, дыпляматы, экспэрты і грамадзкія актывісты зь Беларусі, Нямеччыны і іншых эўрапейскіх краінаў сустрэнуцца ў рамках Менскага форуму.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, 24-26 лістапада 2016 году ў беларускай сталіцы пройдзе ўжо 14-ы па ліку форум.

Менскі форум быў заснаваны ў 1997 годзе Нямецка-беларускім таварыствам. Пасьля разгону дэманстрацыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году і масавых арыштаў арганізатары Менскага форуму адмовіліся ад правядзеньня мерапрыемства.

Сёлетні форум будзе прысьвечаны тэме «Беларусь-Нямеччына-ЭЗ. Пэрспэктывы эўрапейскага суседзтва і бясьпекі».

«Нам было важна, каб Менскі форум працягнуў сваю працу менавіта цяпер, калі мы назіраем новыя выклікі ў зьнешняй палітыцы і пытаньнях бясьпекі ў Эўропе і адначасова збліжэньне паміж Беларусьсю і Эўразьвязам», — адзначае старшыня Менскага форуму і Нямецка-беларускага таварыства Райнэр Лінднэр.

У форуме прымуць удзел намесьнік Міністра замежных спраў Алена Купчына і кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.

Канфэрэнцыя праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG