Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША заяўляе пра пагрозу наступу баевікоў на Марыюпаль


Дэніел Бэр
Дэніел Бэр

Амбасадар ЗША пры АБСЭ Дэніел Бэр заяўляе пра магчымасьць наступу прарасейскіх баевікоў на Марыюпаль і яго ваколіцы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Дэніела Бэра, якую ён агучыў на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене, піша УНІАН.

«Мы і да гэтага часу сурʼёзна занепакоеныя праз нарошчваньне сілаў абʼяднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі за межамі Марыюпаля», — заявіў Бэр.

Ён паведаміў, што 14 лістапада баевікі блякавалі доступ назіральнікам Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ, якія хацелі наведаць два раёны, разьмешчаныя на паўночны ўсход ад Марыюпаля.

«Зьвяртаючы ўвагу на тое, што Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ назірала сувязь паміж абмежаваньнем у доступе і парушэньнямі рэжыму спыненьня агню, мы глыбока занепакоеныя тым, што абʼяднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы, магчыма, плянуюць больш нападаў на Марыюпаль або яго ваколіцы», — заявіў Бэр.

У сувязі з гэтым дыплямат нагадаў, што толькі два тыдні таму баевікі ажыцьцявілі абстрэл прыгарада Марыюпаля з ракетных сыстэмаў залпавага агню.

«Мы заклікаем Расею і сэпаратыстаў, якіх яна падтрымлівае, даць назіральнікам поўны і неабмежаваны доступ да раёнаў паблізу Марыюпаля і неадкладна адвесьці забароненае ўзбраеньне», — заявіў Бэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG