Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыніла кібэратакі на ЗША пасьля публічных абвінавачваньняў — дырэктар выведкі


Джэймс Клапэр

Джэймс Клапэр

Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клапэр заявіў, што Расея спыніла кібэратакі, зьвязаныя з умяшальніцтвам у выбары ў ЗША, пасьля таго, як адміністрацыя ў Вашынгтоне публічна абвінаваціла Маскву ў гэтым умяшаньні.

Паводле яго слоў, афіцыйныя заявы аб датычнасьці Масквы і потым папярэджаньні пра акцыі адплаты, падобна, спынілі перадвыбарчую падрыўную дзейнасьць.

Але, сказаў Клапэр на слуханьні ў камітэце Палаты прадстаўнікоў па справах выведкі, хутчэй за ўсё, Расея прадоўжыць кібэрнэтычную і інфармацыйную вайну супраць ЗША пасьля нядаўніх выбараў.

7 кастрычніка ЗША публічна абвінавацілі Расею ў арганізацыі шэрагу кібэратак на амэрыканскія палітычныя арганізацыі, а таксама былых і цяперашніх чыноўнікаў. У офісе дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША і Міністэрстве нацыянальнай бясьпекі выказалі ўпэўненасьць, што расейскія ўлады кіравалі рассакрэчваньнем электронных перапісак, у тым ліку і Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі. У Маскве гэтыя абвінавачваньні адмаўлялі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG