Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 лістапада: 85 гадоў Анатолю Вярцінскаму


Анатоль Вярцінскі

Анатоль Вярцінскі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Берасьце — прэзэнтацыя кнігі польскай журналісткі Малгажаты Шэйнэрт «Насыпаць горы. Палескія гісторыі». Прастора КХ (вул. Халтурына, 2/1), пачатак а 18-ай.

Віцебск — фотавыстава Сямёна Шаўцова «Энэргія жыцьця. Чарнобыль. 30 год». Арт-прастора «Талстога, 7», пачатак 15.30.

У гэты дзень нарадзіліся:

1787 — Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі.

1883 — Язэп Лёсік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец, акадэмік.

1901 — Джордж Гэлап, амэрыканскі сацыёляг, заснавальнік вядомага ва ўсім сьвеце Інстытуту Гэлапа.

902 — Міхась Машара, беларускі паэт.

1912 — Павел Кавалёў, беларускі пісьменьнік, у 1955-1967 гадах — рэдактар часопісу «Вожык», у 1967-1972 гадах — галоўны рэдактар часопісу «Полымя».

1931 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч, у 1986-1990 гадох — галоўны рэдактар газэты «Лiтаратура i мастацтва».

У гэты дзень памерлі:

1922 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік.

1962 — Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі.

1979 — Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, вынаходнік дэбюту Верасава.

Цытата:

Нярэдка яшчэ, ілюзіям верачы,
прымаем за веліч мы манію велічы.

Анатоль Вярцінскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG