Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі «Роснано», якую ўзначальвае Чубайс, адбыўся ператрус


Анатоль Чубайс

Анатоль Чубайс

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе расейскай дзяржаўнай кампаніі «Роснано», сьледчыя дзеяньні ў дачыненьні да аднаго з мэнэджэраў могуць быць зьвязаныя з затрымкай будаўніцтва фармацэўтычнага комплексу «НТ-Фарма», разьмешчанага ў Яраслаўскай вобласьці. Імя мэнэджэра не называецца.

У «Роснано» падкрэсьлілі, што адказнасьць за затрымку будаўніцтва нясе не сама кампанія, а яе партнэры, і ўдакладнілі, што будаўніцтва абʼекта ўжо завершана.

Расейскія праваахоўныя органы афіцыйна ператрусы не камэнтавалі.

У красавіку Падліковая палата Расеі ацаніла больш чым на 13 мільярдаў рублёў страты ад стратных праектаў «Роснано». Раней у дачыненьні да некалькіх былых топ-мэнэджэраў кампаніі была ўзбуджаная справа аб растраце 220 мільёнаў рублёў. Завочна арыштаваны былы намесьнік старшыні карпарацыі Андрэй Малышаў. Пад хатнім арыштам знаходзіцца экс-кіраўнік «Роснано» Леанід Меламед. Арыштаваны былы фінансавы дырэктар кампаніі Сьвятаслаў Панураў.

Кампанію ўзначальвае Анатоль Чубайс — былы віцэ-прэм’ер ва ўрадзе Барыса Ельцына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG