Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканская кампанія паабяцала забясьпечыць усю плянэту высакахуткасным інтэрнэтам


Амэрыканская кампанія SpaceX, якую ўзначальвае мільярдэр Ілан Маск, мае намер забясьпечыць доступ да высакахуткаснага інтэрнэту для большасьці жыхароў плянэты.

Карпарацыя плянуе вывесьці на калязямную арбіту каля 4,5 тысяч спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту.

У заяўцы ў Фэдэральную камісію па сувязі ЗША SpaceX заяўляе, што падключыцца да спадарожнікавай сеткі змогуць усе жадаючыя. Спадарожнікі будуць пераводзіць свабодныя каналы на тыя ўчасткі плянэты, дзе знаходзіцца найбольшая колькасьць актыўных карыстальнікаў. На першай стадыі кампанія плянуе запуск 800 спадарожнікаў для поўнага пакрыцьця сыгналам тэрыторыі ЗША.

Аб плянах па запуску спадарожнікавай сеткі Ілан Маск упершыню заявіў у 2015 годзе. Прадпрымальнік ацаніў праект у 10 мільярдаў даляраў. Да яго фінансаваньня ўжо падключыўся пошукавы гігант Google. Распрацоўку падобных праектаў таксама вядзе вытворца авіяцыйнай тэхнікі Boeing.

XS
SM
MD
LG