Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Нямеччына хоча вярнуць 12 тысяч аўганскіх уцекачоў


Улады Нямеччыны маюць намер выслаць на радзіму больш як 12 тысяч аўганскіх уцекачоў.

Сытуацыя зь бясьпекай у буйных гарадах Аўганістану дазваляе гэта зрабіць, гаворыцца ў адказе ўраду Нямеччыны на запыт фракцыі Левай партыі ў Бундэстагу, які апынуўся ў распараджэньні газэты Neue Osnabrücker Zeitung.

У цяперашні час на тэрыторыі Нямеччыны знаходзяцца каля 250 тысяч аўганцаў. Паводле ацэнкі Міністэрства ўнутраных спраў, гэта каля 5 адсоткаў ад агульнай колькасьці выхадцаў з Аўганістану.

Апанэнты высылкі ўцекачоў баяцца, што сытуацыя ў Аўганістане недастаткова стабільная і мірным жыхарам па-ранейшаму пагражае небясьпека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG