Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель абвесьціць сваё рашэньне аб удзеле ў выбарах 20 лістапада


Нямецкім СМІ стала вядома, што ў канцы тыдня Ангела Мэркель паведаміць аб сваёй гатоўнасьці ў чацьверты раз узначаліць урад Нямеччыны пасьля выбараў у 2017 годзе.

Пра гэта высокапастаўленыя палітыкі Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДС), які яна ўзначальвае, паведамілі выдавецкаму аб’яднаньню Redaktionsnetzwerk Deutschland 16 лістапада.

Напярэдадні, 15 лістапада, старшыня камітэту Бундэстагу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Норбэрт Рэтген у інтэрвію мэдыякампаніі CNN паведаміў, што Мэркель мае намер у чацьверты раз балятавацца на пасаду канцлера.

«Яна будзе вылучацца ў якасьці кандыдата» — сказаў Рэтген. Паводле яго, Мэркель — «краевугольны камень заходняй палітычнай канцэпцыі» і актыўны глябальны палітычны гулец.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт адмовіўся пацьвердзіць словы Рэтгена.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG