Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў прапанаваў Кабякову піць «русиано» замест «амэрыкана»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэм'ер Дзьмітрый Мядзьведзеў (архіўнае фота)

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэм'ер Дзьмітрый Мядзьведзеў (архіўнае фота)

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амэрыкана» ў «русиано», паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

На цырымоніі падпісаньня пагадненьняў па выніках пасяджэньня Эўразійскага міжурадавага савету, кіраўнік расейскага ураду пахваліў калег зь Беларусі за тое, што яны «паводзілі сябе выключна канструктыўна». У адказ беларускі прэм’ер Андрэй Кабякоў сказаў, што ў гэтым яму дапамагла ўсходняя кава.

«Кажа, дайце мне амэрыкана. Гэта ўвогуле непаліткарэктна гучыць!», — сказаў Мядзведзеў, зьвяртаючыся да аднаго з удзельнікаў пасяджэньня, і жартаўліва прапанаваў перайменаваць каву ў «русиано».

У 2014 годзе, пасьля анэксіі Крыму Расеяй, некаторыя крымскія кафэ зьмянілі назву кавы «амэрыкана» на «россияно» і «крымский кофе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG