Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны кодэкс узгоднены, улічаны ўсе заўвагі беларускага боку


Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Прэмʼер-міністры краін Эўразійскага эканамічнага саюза 16 лістапада ўзгаднілі праект Мытнага кодэксу. У пасяджэньні Эўразійскага міжурадавага савету ўзяў удзел прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў.

Паводле БелТА, у канчатковай рэдакцыі дакумэнту ўлічаны ўсе заўвагі беларускага боку.

Першы віцэ-прэмʼер Расеі Ігар Шувалаў паведаміў «Інтэрфаксу», што праект Мытнага кодэксу «ў вуснай форме ўзгоднены, засталося толькі падпісаць». Ён сказаў, што «ўсе рознагалосьсі зьнятыя».

Плянуецца, што дакумэнт прэзыдэнты падпішуць на саміце ў сьнежні.

Напрыканцы кастрычніка ў Менску прэмʼеры ЭАЭС не змаглі ўзгадніць Мытны кодэкс.

Тады прэмʼер Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь выступае за стварэньне роўных умоў для субʼектаў гаспадараньня. Ён заклікаў краіны ЭАЭС паздымаць барʼеры для доступу на рынкі сельгаспрадукцыі.

Паводле кіраўніка беларускага ўраду, у краінах ЭАЭС рэгулярна прымаюцца на нацыянальных узроўнях пратэкцыянісцкія рашэньні, якія супярэчаць духу саюзу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG