Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парэзаўся, пабілі, аштрафавалі, убілі нож у сьпіну


Уладзімер Кондрусь падчас свайго працэсу ў Менску

Уладзімер Кондрусь падчас свайго працэсу ў Менску

Асноўнае пра падзеі 16 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! 63% расейцаў хочуць пакінуць Пуціна прэзыдэнтам; Вашынгтон працягне выконваць «акт Магніцкага», які прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх службовых асобаў, якія маюць дачыненьне да сьмерці юрыста; Расея адмовілася ратыфікаваць статут Міжнароднага крымінальнага суду. Не сьпяшайцеся думаць, што сёньня ўсё дэпрэсіўнае датычыла толькі Расеі. Пачытайце наш агляд.

БЕЛАРУСКІ СУДОВЫ HORRORSHOW – АКТ І... У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс над жыхаром Рудзенска Ўладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. На знак пратэсту супраць працэсу Кондрусь лёг у сваёй судовай клетцы і стаў рэзаць сабе вены. Яму прызначылі псыхіятрычную экспэртызу.

...АКТ ІІ... Тым часам суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу штрафы ў 10 базавых велічыняў за «непадпарадкаваньне міліцыі» і 45 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» падчас санкцыянаванай акцыі ля Менскага трактарнага заводу 7 лістапада. У дадатак, актывіста падчас акцыі зьбілі АМАПаўцы. Але на судзе яны сказалі, што яны баранілі Зьмітра ад натоўпу. Сам падсудны ў залі не прысутнічаў, паехаў на працэс Кондруся.

...І АКТ ІІІ. У судзе Слуцкага раёну Менску аднавіўся разгляд крымінальнай справы супраць братоў Ігара і Івана Барбашынскіх, якіх абвінавачваюць у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыянтаў і нанясеньні ім цялесных пашкоджаньняў. Ігар Барбашынскі памёр 20 верасьня ў Жодзінскім СІЗА, не дачакаўшыся вынікаў экспэртызаў, на лаве падсудных застаўся толькі яго малодшы брат Іван.

«НОЖ У СЬПІНУ» ЎКРАІНЫ. «Што тычыцца пазыцыі Беларусі, то мы гэта расцэньваем як нож у сьпіну» – сказала віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка. Гэтак яна ацаніла галасаваньне Беларусі супраць рэзалюцыі ААН з крытыкай сытуацыі з правамі чалавека ў Крыме.

КНІГА ПРА БУРАЎКІНА. У выдавецтва «Інбелкульт» выйшла кніга «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна». Яе прэзэнтацыя прайшла ў Горадні.

Падпісацца праз электронную пошту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG