Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злучаныя Штаты па-ранейшаму патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у гібелі юрыста фонду Hermitage Capital Management Сяргея Магніцкага ў маскоўскім сьледчым ізалятары сем гадоў таму. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джон Кірбі.

Па яго словах, Вашынгтон працягне выконваць «акт Магніцкага», які прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх службовых асобаў, якія маюць дачыненьне да сьмерці юрыста.

Магніцкі памёр у сьледчым ізалятары «Матроская цішыня» 16 лістапада 2009 году. Яго абвінавачвалі ў датычнасьці да ўхіленьня ад выплаты падаткаў у фондзе Hermitage Capital Management міжнароднага фінансіста Ўільяма Браўдэра. Магніцкі сьцьвярджаў, што яго арыштавалі праз заявы аб карупцыі ў расейскіх урадавых колах.

У 2012 годзе Злучаныя Штаты ўвялі санкцыйны сьпіс, у які ўнесьлі людзей, як мяркуецца, датычных да сьмерці юрыста. Фігурантам «сьпісу Магніцкага» забаронены ўезд у ЗША. У Крамлі рашэньне Вашынгтона назвалі палітызаваным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG