Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра Лукашэнка правядзе прэс-канфэрэнцыю для расейскіх СМІ


Аляксандар Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ. Пачатак а 10-й.

Як нагадвае прэс-служба Лукашэнкі, мерапрыемства праводзіцца ўжо трынаццаты раз. У цяперашняй прэс-канфэрэнцыі возьмуць удзел каля 100 прадстаўнікоў СМІ і блогасфэры з 46 рэгіёнаў Расеі.

Жывую трансьляцыю прэс-канфэрэнцыі будзе весьці Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлевізійную вэрсію прэс-канфэрэнцыі пакажуць у вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 24», АНТ і СТБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG