Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кондрусь учыніў спробу самагубства ў судзе, але сур’ёзна сябе не пашкодзіў


Уладзімер Кондрусь у судзе Партызанскага раёну Менску, падчас судовага паседжаньня

Уладзімер Кондрусь у судзе Партызанскага раёну Менску, падчас судовага паседжаньня

Праваабаронцы перакананыя, што паводзіны палітвязьня Ўладзімера Кондруся, калі ён паспрабаваў на працэсе парэзаць сабе вены, могуць быць расцэненыя як непавага да суду.

«Падсудны Кондрусь намагаўся парэзаць вены, знаходзячыся ў турэмнай клетцы. Гэта заўважылі канвойныя, закрычалі і спынілі яго. Пакуль невядома, як ён мог гэта зрабіць, таму што ў яго не павінна было быць нічога вострага. Але тэарэтычна мог паспрабаваць рэзаць вены асадкай».

Пасьля таго таго, як спроба самагубства была спыненая, Кондруся вывелі з клеткі і выклікалі мэдыкаў. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, якія кантактавалі з мэдыкамі, жыцьцю і здароўю падсуднага нічога не пагражае.

Валянцін Стэфановіч пацьвердзіў, што Кондрусь вельмі кепска выглядае — бледны, худы, і гэта кідаецца ў вочы.

Цяпер судзьдзя вырашае пытаньне пра працяг судовага паседжаньня без удзелу Ўладзімера Кондруся — яго паводзіны (ён кладзецца на падлогу і адмаўляецца ўдзельнічаць у працэсе) могуць быць расцэненыя як непавага да суду.

Былыя палітвязьні кажуць, што звычайна зьняволеныя могуць пранесьці лязо ці нешта іншае рэжучае ў роце. Але ніхто дакладна ня бачыў, чым ён рэзаў вены. Крыві таксама ніхто ня бачыў. Адвакат Мушынскі сказаў, што Кондрусь не пасьпеў сябе сур’ёзна пашкодзіць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG