Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа стаць аб’ектам санкцыяў ЗША за дапамогу сырыйскім уладам


Машына «хуткай дапамогі», зьнішчаная ў выніку паветранага ўдару па прыгарадзе Алепа, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі
Машына «хуткай дапамогі», зьнішчаная ў выніку паветранага ўдару па прыгарадзе Алепа, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі

Сябры Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю ўхвалілі ў аўторак законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне санкцыяў супраць дзяржаў і кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з сырыйскімі ўладамі ў фінансавай і іншых галінах.

Як патлумачыў старшыня камітэту Палаты прадстаўнікоў па зьнешнепалітычных справах рэспубліканец Эд Ройс, асноўнымі аб’ектамі законапраекту зьяўляюцца Расея і Іран. «Мы атрымалі сумны ўрок людзкіх пакутаў... Нават ААН называе тое, што адбываецца, злачынствам гістарычных маштабаў», — заявіў Ройс.

Прапанаваныя санкцыі накіраваныя супраць дзяржаў і кампаніяў, якія ажыцьцяўляюць фінансаваньне сырыйскага ўраду, якія пастаўляюць у Сырыю пасажырскія і грузавыя самалёты або якія маюць сувязі з энэргетычнай, транспартнай і тэлекамунікацыйнай галінамі прамысловасьці. Дзеяньне санкцыяў, згодна з законапраектам, можа быць прыпыненае ў выпадку посьпеху міжнародных перамоваў па палітычным вырашэньні канфлікту і спыненьні гвалту ў дачыненьні да мірнага насельніцтва.

Да нядаўняга часу адміністрацыя Барака Абамы выступала супраць законапраекту, баючыся, што ён можа падарваць сырыйскія мірныя перамовы, якія вяліся пад патранажам ЗША і Расеі, новыя санкцыі могуць таксама выклікаць незадаволенасьць Ірану і даць яму падставу адступіць ад выкананьня абавязацельстваў, зьвязаных з замарожваньнем ягонай ядзернай праграмы.

Між тым, у аўторак прадстаўнік Дзярждэпартамэнту рашуча асудзіла аднаўленьне расейскіх і сырыйскіх паветраных нападаў у Сырыі, заявіўшы, што, паводле апошніх дадзеных, сярод аб’ектаў нападаў — 5 бальніц і перасоўная клініка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG