Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеючы канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер зноў балятавацца на гэтую пасаду, распавёў у інтэрвію тэлеканалу Сі-эн-эн старшыня камітэту замежных справаў Бундэстагу Норбэрт Рэтген.

«Яна поўная рашучасьці, яна хоча і гатовая ўнесьці свой уклад ва ўмацаваньне міжнароднага лібэральнага парадку. Аднак яна не павінна рабіць гэта адна», — заявіў ён, адзначыўшы неабходнасьць дапамогі Захаду.

Мэркель займае пасаду фэдэральнага канцлера Нямеччыны з 2005 году. Калі яна зноў будзе абрана на гэтую пасаду, гэта будзе яе чацьвёрты тэрмін.

У апошнія месяцы яе папулярнасьць падае, многія жыхары расчараваныя тым, як улады Нямеччыны даюць рады міграцыйнаму крызісу.

У верасьні на рэгіянальных выбарах у Нямеччыне антыімігранцкая партыя абышла партыю Мэркель. Тады аглядальнікі ацэньвалі гэтае галасаваньне як вырашальную праверку перад усеагульнымі выбарамі 2017 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG