Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыканскія герархі: пасьля абраньня Трампа касьцёл «павінен узяць на сябе прарочую ролю»


У сьвятле абраньня Дональда Трампа на пост прэзыдэнта касьцёл павінен «прыняць на сябе прарочую ролю», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Злучаных Штатах Амэрыкі арцыбіскуп Крыстафэр П’ер падчас сустрэчы ў Джорджтаўнскім ўнівэрсытэце, прысьвечанай пытаньням ядзернага раззбраеньня, паведамляе сайт Catholic.by.

Ватыканскі герарх падкрэсьліў, што ў пытаньні зьмяншэньня ядзернага арсэналу ў сьвеце неабходна кіравацца прынцыпам папы Францішка: рэальнасьць ставіць вышэй за ідэю. Амэрыканскія ж «палітыкі застаюцца на ўзроўні ідэі» і «гэта пужае», — зазначыў прадстаўнік Ватыкану ў ЗША.

Арцыбіскуп Сыльвана Тамазі падчас сустрэчы ў Джорджтаўнскім ўнівэрсытэце, у сваю чаргу, указаў на «непрадказальнасьць» новага прэзыдэнта і назваў гэта адным з праблемных аспэктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG