Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін звольніў міністра Ўлюкаева «ў сувязі са стратай даверу», а суд зьмясьціў яго пад хатні арышт


Аляксей Улюкаеў

Аляксей Улюкаеў

Басманны суд Масквы абраў хатні арышт у якасьці меры стрыманьня для міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева, затрыманага па падозраньні ў атрымантьні хабару у 2 мільёны даляраў.

На судзе, які павінен быў абраць меру стрыманьня, Улюкаеў заявіў, што ня браў хабару і выказаў намер супрацоўнічаць са сьледзтвам.

Уладзімір Пуцін вызваліў Аляксея Улюкаева ад абавязкаў кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця. У паведамленьні прэс-службы Крамля адзначаецца, што Улюкаеў вызвалены ад пасады «ў сувязі са стратай даверу».

Прапанову аб хатнім арышце на паседжаньні суду выказала сьледзтва, у той час як абарона Ўлюкаева прасіла больш мяккую форму стрыманьня. Аднак суд прыняў да ўвагі аргумэнты сьледчага, які лічыць, што Ўлюкаеў можа ўплываць на сьведкаў у працэсе расьсьледаваньня, а таксама пакінуць тэрыторыю Расеі, паколькі мае замежны пашпарт.

Накіроўваючы Ўлюкаева пад хатні арышт, суд, аднак, забараніў яму прагулкі. Ён таксама пазбаўлены магчымасьці карыстацца сродкамі сувязі, інтэрнэтам і мае права камунікаваць толькі з роднымі.

Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксей Улюкаеў быў затрыманы 15 лістапада па падозраньні ў атрыманьні хабару ў памеры 2 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG