Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабкоў і Саньнікаў намінаваныя на прэмію Гедройця


Ежы Гедройць

Ежы Гедройць

Восем асобаў і дзьве інстытуцыі намінаваныя сёлета на прэмію імя Ежы Гедройця, якую ўручае прэстыжнае польскае выданьне «Rzeczpospolita».

Сёньня ў Варшаве адбылося паседжаньне журы прэміі, у склад якога, між іншым, уваходзяць Зьбігнеў Бжэзінскі, дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы, былы віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Павэл Коваль і рэдактар штодзёнкі Багуслаў Хработа.

Сёньня на прэмію намінаваныя адразу два беларусы: філёзаф і пісьменьнік Ігар Бабкоў, а таксама палітык Андрэй Саньнікаў. У сьпісе намінантаў: літоўскі пісьменьнік Пранас Моркус, экс-прэмʼер Украіны Арсеній Яцанюк, украінскі журналіст Міраслаў Марыновіч, кіраўнік Калегіюму Ўсходняй Эўропы (Польшча) Ян Анджэй Дамброўскі. Сёлета на прэмію намінаваныя і дзьве інстытуцыі: фонд «Музэй і Фэстываль Бруна Шульца» з Драгобыча і расейскае таварыства «Мэмарыял».

Імя ляўрэата стане вядомым 1 сьнежня падчас цырымоніі, якая адбудзецца ў Палацы Рэчы Паспалітай у Варшаве. Ляўрэат атрымае дыплём, статуэтку і мэдаль з выявай Ежы Гедройця.

Прэмія газэты «Rzeczpospolita» імя Ежы Гедройця ўручаецца ад 2001 году за дзейнасьць «у кірунку, згодным з польскім нацыянальным інтарэсам, якім ёсьць паразуменьне з народамі Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы». Журы прэміі прызнае яе асобам альбо інстытуцыям, якія ў сваёй грамадзкай дзейнасьці кіруюцца прынцыпамі, распрацаванымі Ежы Гедройцем і асяродзьдзем парыскага часопісу «Культура».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG