Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пагоні за Манголіяй, або вольная псыхасаматыка


Вокладка найноўшага альбому Лявона Вольскага.

Вокладка найноўшага альбому Лявона Вольскага.

Асноўнае пра падзеі 15 лістапада з сайту Свабоды.

Добры вечар! Чалавек езьдзіць аўтаспынам з Санкт-Пецярбурга ў Слуцак, каб палячыць сабе зубы. Бо ў Беларусі больш танна і якасна. І гэта не апошняе аптымістычнае паведамленьне сёньня.

БЕЛАРУСЬ АБАГНАЛА ТУНІС І МАРОКА. Гэта адбылося ў рэйтынгу вяршэнства закону ў сьвеце, складзеным у рамках арганізацыі World Justice Project. Цяпер будзем абганяць Манголію і Малайзію.

УСЕ МЫ З ХАТ. «Вёска — гэта не ідылія. Сёньня гэта часта дэпрэсіўнае месца на мапе Беларусі. Але яна яшчэ шмат чаго можа прапанаваць беларусам. І гэта ня толькі кумпякі, паляндвіцы і кілбасы, па якія туды ахвотна едуць гараджане зь вясковым бэкграўндам» – піша наш калега Дзьмітры Гурыновіч у блогу «За вёску! In village we trust». Што яшчэ можна ўзяць зь вёскі? Пачытайце.

«АНТЫМАЙДАНАВЕЦ» СУДЗІЦЦА З СЛУЖБАЙ БЯСЬПЕКІ ЎКРАІНЫ. Актывіст «Антымайдану» і грамадзянін Армэніі Армэн Мартырасьян падаў пазоў у Адміністрацыйны суд Кіеву да Службы бясьпекі Ўкраіны. Мартырасьян патрабуе прызнаць проціпраўнымі дзеяньні ў час вяртаньня самалёту «Белавія» ў Кіеў, якім ён ляцеў у Менск. Мартырасьян распавядаў, што пасьля пасадкі СБУ правярала ягоныя рэчы, нібыта шукала ў яго «нейкі носьбіт інфармацыі», але нічога не знайшла і адпусьціла.

«ГЭЙ» АД ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА. Лявон Вольскі выдаў новы альбом «Псыхасаматыка» для вольнага праслухоўваньня на Soundcloud. Альбом складаецца з 16 песень, ён падзелены на дзьве часткі: агрэсіўны «Горад» і лірычны «Лес». Абедзьве часткі адкрываюць песьні пад назвамі «Гэй!», якія адрозьніваюцца і настроем, і тэкстам. Грошы на выданьне альбому музыка сабраў праз інтэрнэт.

Падпісацца праз электронную пошту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG